Реферат "Крытыка рэлiгii ў еўрапейскай культуры"

Название:
Крытыка рэлiгii ў еўрапейскай культуры
Тип работы:
реферат
Тег:
Размер:
28.2 КБ
33
Скачать

Рэлігія аказала і працягваее аказвацъ зараз вельмі істотны ўплыў на іншыя галіны культуры: мараль, філасофію, мастацтва, палітыку, права і г.д. Напрыклад, многія сюжэты літаратуры і выяўленчага мастацтва ўзяты са свяшчэнных кніг той ці іншай рэлігіі, адной з важных галін архітэктуры з'яўляецца храмавае будаўніцтва, маральныя нормы, якімі зараз карыстаецца большасць насельніцтва Еўропы (нават няверуючыя), запазычаны з Бібліі ў грамадскім жыцці многіх азіяцкіх краін важную ролю адыгрываюць нормы мусульманскага права і г.д.

Гэты ўплыў мог быць не толькі станоўчым, але і адмоўным: дастаткова ўзгадаць канфілікты паміж хрысціянскай царквой і навукай у перыяд Новага часу, забарону ў ісламе выяўлення чалавека, праследаванні іншадумцаў, рэлігійныя войны. У сваю чаргу іншыя галіны культуры таксама аказвалі ўплыў на рэлігію. Напрыклад, рэлігійныя палажэнні фарміраваліся ў паняццях той ці іншай філасофскай сістэмы, пад уплывам зменаў у грамадстве развіваліся погляды царквы па сацыяльных і маральных пытаннях, мянялася роля рэлігіі ў палітычым і прававым жыцці, з'яўляліся новыя стылі ў царкоўнай архітэктуры і г.д.

Як вядома, не заўсёды ўзаемадзеянне рэлігіі з іншымі галінамі культуры адбывалася без канфліктаў. У еўрапейскай культуры існуе доўгая традыцыя крытыкі рэлігіі, якая мела дзве асноўныя формы: вальнадумства і атэізм. У апошнія два стагоддзі яны істотна паўплывалі на развіццё рэлігіі і на рэлігійную сітуацыю ў свеце, таму мы іх разглядаем у нашым курсе.

Трэба падкрэсліць умоўнасць саміх паняццяў "вальнадумства" і "атэізм". Тэрмін "вальнадумства" быў упершыню ўжыты англійскім філосафам А. Колінзам у працы "Разважанні аб вальнадумстве" (1713 г.) для абазначэння вучэння, якое з рацыяналістычных пазіцый адмаўляе некаторыя рэлігійныя дагматы і абрады і адстойвае незалежнасць розуму і навукі ад рэлігіі. У тыя часы рэлігія займала пануючыя пазіцыі, і тыя, хто па тых ці іншых прычынах не згаджаўся з яе палажэннямі, маглі лічыць, што яны мысляць самастойна, "вольна".